Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа беларускага філолага

Дата: 27 ноября 2019 в 20:26
Автор: Седова И. С.
469 просмотров

Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы запрашае ў "Школу беларускага філолага". Навучанне ў ШБФ бясплатнае. Заняткі будуць праходзіць з 7 снежня 2019 года па 30 мая 2020 года два разы ў месяц па суботах з 10 да 13 гадзін.

ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЫ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА

(Беларуская мова і літаратура)

на 2019-2020 навучальны год

Дата

Тэма заняткаў

Выкладчык

07.12.2019 

Урачыстае адкрыццё і арганізацыйны сход.

Знаёмства з планам работы Школы беларускага філолага. Метадычныя парады па падрыхтоўцы да экзамена па беларускай літаратуры і да ЦТ па беларускай мове.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Маўленне і тэкст. Асноўныя віды, формы, тыпы і жанры маўлення. Культура беларускага маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення і іх моўныя асаблівасці.

Кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт

Шандроха Нона Эдмундаўна

21.12.2019 

Літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва

к.ф.н., дацэнт

Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч

04.01.2020 

Новая беларуская літаратура ХІХ ст. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. Творчасць Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш.

к.ф.н., дацэнт

Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч

18.01.2020 

Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча).

к.ф.н., дацэнт

Сабуць Аліна Эдмундаўна

01.02.2020 

Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, М.Гарэцкага і інш.).

к.ф.н., дацэнт

Сабуць Аліна Эдмундаўна

15.02.2020 

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (І.Шамякін, В.Быкаў, М.Стральцоў, Н.Гілевіч, І.Чыгрынаў, І.Навуменка, Р.Барадулін, Я.Янішчыц).

ст. выкладчык

Тарасава Святлана Мікалаеўна

29.02.2020 

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Абрэвіятуры і графічныя скарачэнні.

к.ф.н., дацэнт

Сіплівеня Жанна Сямёнаўна

14.03.2020 

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Лексікалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. Беларускія прыказкі і прымаўкі.

к.ф.н., дацэнт

Хлусевіч Ірына Міхайлаўна

28.03.2020 

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфалогія. Іменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік і займеннік) і службовыя часціны мовы, іх лексіка-граматычныя катэгорыі, асаблівасці ўжывання і правапіс.

к.ф.н., дацэнт

Якалцэвіч Марыя Антонаўна

25.04.2020 

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Словазлучэнне. Просты ўскладнены сказ і яго пунктуацыя. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Складаны сказ і яго віды. Пунктуацыя ў складаных сказах.

к.ф.н., дацэнт

Маршэўская Валянціна Васільеўна

16.05.2020 

Пытанні тэорыі літаратуры (змест і форма, сюжэт, кампазіцыя, тэматыка, праблематыка, пафас твора, асноўныя паняцці вершаскладання).

к.ф.н., дацэнт

Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна

30.05.2020 

Падвядзенне вынікаў працы Школы беларускага філолага. Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы беларускага філолага.

Загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна, кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.