Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Беларусьфільм» выпусціць анімацыйны фільм пра Купалу і Коласа да Дня беларускага пісьменства

Дата: 2 августа 2022 в 08:18, Обновлено 2 августа 2022 в 08:42
Автор: Седова И. С.
143 просмотра

Да Дня беларускага пісьменства нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» выпусціць анімацыйны фільм «Класікі і шахматы». Стужка прысвячаецца юбілейнай даце – 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Работа над фільмам пачалася мінулай восенню, зараз яна завяршаецца, і ў верасні стужка выйдзе ў эфір.

13-хвілінны мультфільм разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў. Вядома, што Купала і Колас любілі гуляць у шахматы пры сустрэчы. І фільм паказвае своеасаблівы шахматны паядынак, дзе класікі гуляюць у шахматы. Кожны шахматны ход Купалы і Коласа – гэта чытанне фрагмента свайго твора, напісанага для дзяцей. Пісьменнікі сустрэліся ў парку за шахматным столікам, але іх гульня зацікавіла дзяцей, якія з задавальненнем уключыліся ў паядынак Коласа і Купалы.

Жанр анімацыйнага фільма «Класікі і шахматы» – пазнавальна-навучальны, закліканы прыцягнуць увагу дзяцей да творчасці класікаў, паказаць прыгажосць іх паэтычнай мовы і вершаванай формы.


Па матэрыялах БЕЛТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.