Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьнікаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”

Дата: 21 февраля 2022 в 23:35, Обновлено 21 февраля 2022 в 23:47
Автор: Седова И. С.
156 просмотров

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абвяшчаюць конкурс эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Конкурс скіраваны на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Конкурс пройдзе з 1 лютага да 8 красавіка 2022 г. у завочна-вочным фармаце.

На конкурс прымаюцца аповеды:
•    пра знакавыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства; 
•    пра ўражанні ад знаёмства з жыццём і дзейнасцю беларускіх першадрукароў і асветнікаў, аўтараў першых выданняў паэзіі і прозы ХІХ – пачатку ХХ ст.; 
•    пра сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі; 
•    пра наведванне выстаў і кніжных экспазіцый і інш.


Тэрмін прыёму эсэ: з 1 лютага да 31 сакавіка 2022 г.


Падвядзенне вынікаў: 8 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). Канкурсанты змогуць паўдзельнічаць у вочным трэнінгу па беларускай мове і літаратуры, віктарыне “Філалогія і Я” і атрымаюць серты­фікаты.
Аўтары найлепшых прац і пераможцы віктарыны “Філалогія і Я” будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі арганізатараў.


Заяўкі на ўдзел у конкурсе і эсэ дасылаюцца на электронны адрас: konkurs@rod-slova.by.
Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайце часопіса.


Запрашаем юных знаўцаў беларускага слова да ўдзелу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.