Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

3 лістапада – дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Дата: 3 ноября 2021 в 16:59
Автор: Седова И. С.
117 просмотров

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча.

У сваёй лірыцы паэт паказаў жыццё народа шырока і поўна. На вяршыні творчасці Якуба Коласа знаходзяцца паэмы «Новая зямля», якую і сам паэт лічыў сваім галоўным творам, і «Сымон-музыка». Менавіта з гэтымі паэмамі Колас стаў вядомым у сусветнай літаратуры як «беларускі Гамер», стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў. Трылогія «На ростанях» з’яўляецца самым вялікім празаічным творам Якуба Коласа, у якім пісьменнік праявіўся буйным майстрам мастацкай прозы.

У няпростыя 1930-я гады Якуб Колас рабіў усё магчымае для развіцця беларускай культуры і літаратуры. У гэты час была створана аповесць «Дрыгва» – адзін з найбольш папулярных твораў таго часу.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны быў вельмі складаным у жыцці і творчасці песняра. Побач з высокапатрыятычнымі вершамі, памфлетамі Якуб Колас стварыў творы філасофскія, пейзажныя і нават інтымна-лірычныя. Вершы, напісаныя за першыя два гады вайны, склалі зборнік «Голас зямлі». У ваенныя гады напісаны і яго паэмы «Суд у лесе» і «Адплата», прысвечаныя гераічнай барацьбе беларускіх партызан з гітлераўскімі захопнікамі, а таксама вялікая колькасць публіцыстычных артыкулаў.

У сатырычных вершах, вершаваных фельетонах, байках і іншых творах паэт паказаў сябе майстрам гумару. Якуб Колас – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай прозы, аўтар твораў для дзяцей. Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак, працаваў у жанры перакладу, выступаў з публіцыстыкай і літаратурнай крытыкай. Атрымалі выданне яго кнігі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Методыка роднай мовы». Вялікі ўклад народны паэт Беларусі ўнёс у ўзбагачэнне і нармаванне беларускай літаратурнай мовы, развіццё беларускага мовазнаўства, перш за ўсё лексікаграфіі. Як даследчык ён шмат зрабіў у падрыхтоўцы і рэдагаванні акадэмічных слоўнікаў.

Усё сваё жыццё пісьменнік-патрыёт змагаўся за высокі ранг роднай мовы ў Беларусі. Якуб Колас – акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.