Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Грамадска-літаратурная акцыя, прысвечаная 145-ай гадавіне з дня нараджэння Цёткі

Дата: 14 апреля 2021 в 20:34, Обновлено 14 апреля 2021 в 20:46
Автор: Седова И. С.
377 просмотров

У 2021 годзе культурная грамадскасць Беларусі адзначае 145-ю гадавіну з дня нараджэння нашай славутай
зямлячкі, класіка беларускай літаратуры, паэтэсы-дэмакраткі Алаізы Пашкевіч (Цѐткі). З гэтай нагоды Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае абласную грамадска-літаратурную інтэрнэт-акцыю «Лісты да Цёткі з ХХІ стагоддзя».

Да ўдзелу ў акцыі прымаюцца апублікаваныя відэаролікі працягласцю да 5 хвілін. Узрост аўтараў відэа не абмежаваны. Зместам відэаролікаў могуць быць: буктрэйлеры, выступленні чытальнікаў, натхнѐныя словам паэтэсы лірычныя відэазамалѐўкі, а таксама водгукі аб прачытаных творах Цѐткі (Алаізы Пашкевіч), аналітычныя разважанні.

Ідэя, якая павінна аб’ядноўваць выступленні ўдзельнікаў акцыі, – сувязь часоў праз творчасць Цѐткі, яе вобраз у мінулым і ў сучасным свеце. Спасылкі на апублікаваныя відэа з паметкай «Лісты да Цёткі» і з указаннем свайго імя, прозвішча, месца пражывання і роду заняткаў, калі ласка, дасылайце на адрас электроннай пошты Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: postmaster@pisateli.by

Дасланыя працы будуць публікавацца ў сацыяльных сетках і на сайце Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:

www.pisateli.by

Грамадска-літаратурная акцыя «Лісты да Цёткі з ХХІ стагоддзя» стартуе з моманту апублікавання дадзенай аб'явы і працягнецца да 5 лютага 2022 года (дня памяці беларускай паэтэсы са Шчучыншчыны).

Шаноўныя сябры, чакаем вашы відэалісты да неўміручага вобразу Цѐткі. Таксама будзем вельмі ўдзячныя за дыскусіі, за вашы каментары і водгукі на творчыя працы ўдзельнікаў акцыі. Створаны па выніках акцыі відэаархіў будзе перададзены ў Музей А.С.Пашкевіч (Цѐткі) у аграгарадку Астрына Шчучынскага раѐна.

З павагай, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Гродна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.