Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія "У госці да Дзеда Мароза"

Дата: 5 ноября 2015 в 20:16, Обновлено 5 ноября 2015 в 20:21
598 просмотров

Беларусь. Еўропа, якую Вы не бачылі

У госці да Дзеда Мароза

Дата: 19.12.2015 г.

Маршрут: Гожа - (Гродна) – Брэст – Белавежская пушча – Камянец - (Гродна) - Гожа

7.00-7.15 – збор групы, знаёмства з групай

7.15 – ад’езд групы. Інфармацыя па дарозе

Брэст. Аглядная экскурсія: Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор (1856-1879), чыгуначны вакзал (1886), Свята-Мікаеўская брацкая царква (1904-1906), Свята-Сімеонаўскі кафедральны сабор (1865-1868), касцёл (1856) і інш.

Наведванне:

1. Музей вулічных ліхтараў. Заснаваны ў 2007 г. На дадзены момант уключае ў сабе больш за 17 ліхтароў рознага тыпу. Адзін з яскравых момантаў – цырымонія запальвання керасінавых ліхтароў..

2. Брэсцкая крэпасць. Мемарыял “Брэсцкая крэпасць-герой” – помнік мужнасці савецкага народна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наведванне (на выбар):

3. Археалагічны музей “Бярэсцье”. Можна ўбачыць рэшткі гарадзішчаў старажытнага Брэста (13 ст.).

4. Музей чыгуначнай тэхнікі (паравозы, цеплаходы, маламерныя экспанаты сігналізацыі і сувязі і інш.).

Белавежская пушча

Музей прыроды

У самым цэнтры Белавежскай пушчы месціцца рэзідзенцыя Дзеда Мароза. Тут у яго і домік распісаны, кабінет для работы. Адразу ля рэзідзенцыя гасцей сустракаюць два драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязавіч. Паблізу ад галоўнай елкі месцяцца скульптурныя кампазіцыі з дрэва па матывах казак “Беласнежка і сем гномаў” і “12 месяцаў”. Кожны месяц мае выяву адпаведнага знака задыяка. Згодна паданням, калі дакрануцца да свайго месяца і загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца…

Камянец. Аглядная экскурсія па горадзе з наведваннем Белай вежы (помнік абарончага дойлідства 13 ст.). Мы ўбачым царкву св.Сімеона (1912-14 гг.) у псеўдарускім стылі, гімназію (1931), іешыву “Талмуд Кнесет Бэйт-Іцхак” (1930-я гг.), сама сінагога была выкарыстана пры будаўніцтве Дома культуры, касцёл св.Петра і Паўла (1925 г.), млын (1-я пал. ХХ ст.), помнік заснавальніку Камянецкай крэпасці валынскаму князю Уладзіміру Васількавічу, радавую пабудову горада (19-пач 20 ст.)

Кошт:

дзіцячы – 360.000 тыс.руб., дарослы - 430.000 тыс.руб.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.