Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

Дата: 2 апреля 2021 в 13:59, Обновлено 3 апреля 2021 в 14:02
Автор: Седова И. С.
144 просмотра

Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Свята было ўстаноўлена па ініцыятыве Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе (International Board on Books for Young People, IBBY) у 1967 годзе.

Прапанова святкавання Міжнароднага дня дзіцячай кнігі належыць нямецкай пісьменніцы Еле Лепман, якая калісьці сказала: «Дайце нашым дзецям кнігі, і вы дасцё ім крылы». Штогод вызначаецца тэма свята, запрашаецца вядомы пісьменнік і ілюстратар з краіны-спонсара для стварэння паслання да дзяцей і плаката. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца для папулярызацыі кніг і абуджэння цікавасці да чытання па ўсім свеце.

У 2021 годзе спонсарам святкавання Міжнароднага дня дзіцячай кнігі з’яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі. Пасланне дзецям на тэму «Музыка слоў» было напісана сусветна вядомай амерыканскай дзіцячай пісьменніцай Маргарытай Энгл, а ілюстрацыі на святочным плакаце выканаў Ражэ Мэла – сусветна вядомы ілюстратар з Бразіліі, лаўрэат прэміі IBBY Ханса Крысціяна Андэрсана 2014 года.

Беларусь надае шмат увагі развіццю дзіцячай літаратуры. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца рознага роду прэміі: Нацыянальная літаратурная прэмія (намінацыя «Дзіцячая літаратура»), Прэмія Цёткі і інш.

Беларуская дзіцячая літаратура ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. імкнецца да асэнсавання новай рэчаіснасці, новай сістэмы маральна-этычных каштоўнасцей, шукае новыя шляхі абуджэння цікавасці да яе з боку чытачоў. Спалучэнне новых тэм і форм іх прэзентацыі, увага да ўласных літаратурных традыцый забяспечваюць стварэнне цікавых узораў сучаснага слоўнага мастацтва для дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.