Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова

Дата: 15 января 2021 в 07:15
Автор: Седова И. С.
134 просмотра

15 студзеня 2021 года спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янкі Сіпакова.

Нарадзіўся будучы пісьменнік y в. Зyбpэвiчы Аpшaнcкaгa paёнa. У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацькоў і рана далучыўся да працы. Быў паштальёнам, літсупрацоўнікам шклоўскай раённай газеты. У 1960–1973 гг., пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, працаваў у часопісе «Вожык», і амаль дваццаць гадоў – у «Маладосці».

3 1993 г. загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1997 г. працаваў у часопісе «Беларусь».

Творчую дзейнасць Я. Сіпакоў пачаў як паэт. Свой першы верш надрукаваў у 1953 г. у аршанскай раённай газеце, у 1960 г. выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Сонечны дождж». Потым былі «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «3 вясны ў лета» (1972). Лепшае з іх склала кнігу выбранай паэзіі «Вочы ў вочы» (1978).

Лірыка Я. Сіпакова вызначаецца незвычайнай душэўнасцю, яна глыбока засяроджана на ўнутраным духоўным свеце чалавека. Адну з самых лірычных форм паэзіі – санет – паэт выкарыстаў для стварэння цыкла «Жанчына». Тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых узаемаадносін знайшлі адлюстраванне ў гэтым вянку санетаў.

Разам з тым чыста лірычных вершаў у Я. Сіпакова мала. Паэт надзвычай часта звяртаецца да гістарычнага мінулага, гістарычных асоб і калізій. З'явай у беларускай паэзіі стала кніга аўтара «Веча славянскіх балад» (1973), адзначаная ў 1976 г. Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Купалы.

Як празаік Я. Сіпакоў вядомы па кнігах «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Журба ў стылі рэтра» (1990) і інш. У творах пісьменнік падымае шэраг важных праблем этычнага характару, духоўнага жыцця як на вайне, так і ў мірны час, набалелых пытанняў беларускага нацыянальнага быцця, лёсу беларускай мовы. Скіраванасцю да жахлівых трагедый веку – землятрусу ў Арменіі і чарнобыльскай катастрофы – вызначаецца кніга паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991).

Цікавай падзеяй у літаратурным жыцці XX ст. стала кніга прытчаў Я. Сіпакова «Тыя, што ідуць» (1993). У ёй аб'яднаныя тры дзясяткі прытчаў, у якіх ужываюцца, пераплятаюцца і ўзаемадзейнічаюць рэальнае і нерэальнае, жыццёвае і прывіднае. Аўтар разважае аб жыцці і смерці, аб тым, што гора і радасць заўсёды побач, што там, дзе плачуць, там, зразумела, не смяюцца, а дзе смяюцца, там можна часам і паплакаць.

Янка Сіпакоў пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі «Лісце травы» У. Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф. Прэшарна (1987), «Боскую камедыю» Дантэ Аліг'еры, паасобныя творы А. С. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, К. Чукоўскага, урыўкі з «Калевалы» і інш.


Па матэрыялах сайта http://pridvinie.vlib.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.