Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да Дня народнага адзінства

Дата: 16 сентября 2022 в 22:14
Автор: Седова И. С.
98 просмотров

З 2021 года ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. І сёння гэтае свята невыпадкова стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Святкаванне Дня народнага адзінства 17 верасня назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства беларусаў дало магчымасць нашай краіне выстаяць разам з брацкімі народамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Сёння беларускі народ аб'яднаны ў адзінае цэлае, каб выбіраць далейшы стратэгічны курс Беларусі на развіццё моцнай, незалежнай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У гісторыі нашай краіны бывалі складаныя часы, калі для захавання і прадаўжэння спакойнага стабільнага жыцця грамадства і яго эканамічнага развіцця неабходна было згуртаванне народа. Менавіта гэта і дапамагала беларусам выстаяць у самых цяжкіх абставінах.  Сёння ў беларусаў ёсць шмат таго, што іх аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі. Гэтае багацце трэбы берагчы, ім трэба ганарыцца і яго трэба памнажаць.

Неабходна заўсёды памятаць, што народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, падтрымка і развіццё ўсяго лепшага, што было зроблена і яшчэ будзе зроблена беларусамі.

Са святам, паважаныя беларусы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.