Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Кніга на роднай мове замест улёткі»

Дата: 10 августа 2022 в 12:44
Автор: Седова И. С.
93 просмотра

Напярэдадні новага навучальнага года Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прапануе падтрымаць ініцыятыву піянера з г. Бабруйска Марата Блінова «Кніга на роднай мове замест улёткі».
Асноўная ідэя праекта – пазнаёміць дзяўчынак і хлопчыкаў з дзіцячых дамоў і дамоў дзіцяці з кнігамі на роднай беларускай мове.

Штодня ў паштовых скрынях з'яўляюцца рэкламныя ўлёткі, буклеты, газеты. Часцей за ўсё яны выкідваюцца ў смецце, а могуць паслужыць добрай справе.

На атрыманыя грошы ад здачы нікому не патрэбных рэкламных улётак і газет Марат Бліноў, вучань 7 «Б» класа бабруйскай сярэдняй школы № 17, прапануе набыць хаця б адну кнігу на беларускай мове і падарыць яе сацыяльнай установе.

Удзельнікам акцыі можа стаць любы жадаючы, дастаткова спампаваць і раздрукаваць брэнд-бук праекта, а затым падзяліцца ходам яго рэалізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #Кніга_на_роднай_мове_замест_улёткі #БРПА.

Акцыя працягнецца да 1 верасня 2022 года.


Па матэрыялах сайта
Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.