Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лаўрэатаў музычных конкурсаў прымуць ва ўстановы вышэйшай адукацыі без экзаменаў

Дата: 16 июля 2022 в 15:05
Автор: Седова И. С.
122 просмотра

Прызёры нацыянальных і міжнародных музычных конкурсаў будуць залічвацца ў творчыя каледжы і ВНУ Беларусі без экзаменаў. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2022 годзе права быць прынятым без экзаменаў у беларускія творчыя ВНУ або каледжы пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці, а таксама алімпіяд па прадметам культуры, маюць удзельнікі, якія атрымалі Гран-пры і дыпломы I, II або III ступеней.

Гэта наступныя конкурсы:

VI Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я.А. Глебава, які прайшоў у чэрвені 2022 года;

ХХI Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2022», які адбыўся ў чэрвені 2022 года;

VI Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2021», які прайшоў у снежні 2021 года.

У творчыя каледжы без уступных экзаменаў па творчых спецыяльнасцях прымуць намінантаў, што атрымалі Гран-пры або дыпломы I, II ці III ступеней на наступных конкурсах:

IX Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І  Жыновіча, які прайшоў у маі 2021 года;

I Рэспубліканскі адкрыты конкурс цымбалістаў, які прайшоў у лістападзе 2020 года;

XVIII Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» ў намінацыі духавыя і ўдарныя інструменты, які адбыўся ў снежні 2021 года;

XXI Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2022», які прайшоў у чэрвені 2022 года.

Таксама без іспытаў прымуць тых, хто атрымаў нагрудны знак «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі» за выдатныя дасягненні ў сферы, якая адпавядае абранай для навучання творчай спецыяльнасці, уручаны на працягу двух апошніх гадоў пасля атрымання атэстата аб заканчэнні сярэдняй школы, дыплома аб атрыманні сярэдняй або прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Падрабязней: http://kultura.by/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.