Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратара і даследчыка Алеся Гурло

Дата: 31 января 2022 в 21:11
Автор: Седова И. С.
227 просмотров

Люблю цябе, куток мой родны,
Майго раджэння ціхі край;
У халодны час, у час пагодны
Ты душу радуеш як май…
А. Гурло

31 студзеня 2022 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратара і даследчыка Алеся Гурло.

Алесь Гурло (Аляксандр Кандратавіч Гурло) нарадзіўся ў Капылі Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння чатырохкласнага вучылішча (1908) зарабляў падзённай працай, у 1909 г. уступіў у Капыльскае аддзяленне РСДРП. Выхад «Нашай нівы», творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, праца ў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі разам са сваім земляком і сябрам Ц. Гартным, абуджэнне нацыянальнай свядомасці выклікалі жаданне паспрабаваць сілы ў паэзіі. У снежні 1909 г. «Наша ніва» надрукавала першы верш Алеся Гурло. 3 гэтага часу на старонках выдання вершы паэта сталі часта з’яўляцца побач з вершамі Купалы, Коласа, Багдановіча. У лепшых з іх – заклік да барацьбы, вера ў будучыню.

У 1912 г. А. Гурло паехаў у Пецярбург і ўладкаваўся працаваць на заводзе «Вулкан». З 1913 г. служыў на Балтыйскім флоце – спачатку мастросам на крэйсеры «Богатырь», а пасля – унтэрафіцэрам на мінаносцы «Забіяка». З’яўляецца ўдзельнікам Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. Быў вельмі цяжка паранены.

У 1921 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь». Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск».

Вядомыя творы Алеся Гурло: сямейна-бытавая драма «Любоў усё змагае» (1912), зборнікі паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929).

А. Гурло перакладаў на беларускую мову творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.

Творчы лёс паэта не быў усыпаны ружамі. Ён не зведаў хмелю славы. Сціпласць, як неаддзельная якасць яго натуры, стрыманасць, спакой і разважлівасць – такое аблічча Алеся Гурло. Такім запомніўся ён усім тым, хто сустракаўся з ім.

Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.