Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новы год з хлапушкамі: продаж піратэхнікі зноў дазволілі ў Беларусі

Дата: 18 декабря 2021 в 19:22, Обновлено 18 декабря 2021 в 19:31
Автор: Седова И. С.
202 просмотра

Забарона на гандаль піратэхнікай адменена, такое рашэнне было прынята Саўмінам Беларусі напярэдадні навагодніх свят.
Адпаведны дакумент нумар 688 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Знята забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі бытавога прызначэння I класа небяспекі:
бенгальскія агні (свечкі);
хлапушкі;
тортавыя свечкі (фантаны халоднага агню).

Як выкарыстоўваць піратэхніку

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што няправільнае выкарыстанне піратэхнічных вырабаў тоіць у сабе небяспеку і можа завершыцца сур'ёзнымі траўмамі. Прычын можа быць некалькі: сумнеўная якасць тавара, няправільнае захоўванне ці парушэнне правіл эксплуатацыі.

У сувязі з гэтым МНС раіць купляць піратэхнічныя вырабы толькі ў спецыялізаваных магазінах. Пры гэтым трэба папрасіць у прадаўца сертыфікат бяспекі і звярнуць увагу на тэрмін прыдатнасці (як правіла, піратэхніка захоўваецца не больш за тры гады) і інструкцыю (абавязкова на беларускай або рускай мовах), якую неабходна вывучыць.

Трэба разгледзець пакаванне і сам выраб: дэфектаў быць не павінна, кнот - залеплены ці схаваны пад абгортку.

"Запускаючы піратэхніку ў дзеянне, не спадзявайцеся на свае веды з мінулага, абавязкова прачытайце інструкцыю, у кожнага вырабу свае асаблівасці, будзьце ўважлівыя", - папярэдзілі ў МНС.

Для запуску патрэбна адкрытая пляцоўка, вольная ад будынкаў, дрэў, лёгкіх на загаранне прадметаў. Важныя ўмовы - зацішнае надвор'е і бяспечная адлегласць да ліній электраперадач.

Гледачам варта адысці на адлегласць, указаную ў інструкцыі. Падпальваць кнот трэба на адлегласці выцягнутай рукі. Пры гэтым накіроўваць салют у бок людзей нельга.

Калі ж піратэхніка не спрацавала - не трэба падпальваць яе зноў, тым больш - нахіляцца над ёй, каб высветліць, што здарылася.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.