Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2020 в 10:27
Автор: Седова И. С.
204 просмотра

Цікава і змястоўна прайшоў у школе тыдзень роднай мовы. Кожны дзень быў насычаны пазнавальнымі, гульнёвымі, творчымі мерапрыемствамі.

Вучні 5-11 класаў змаглі адчуць і смак роднага слова, і водар, і напеўнасць, і фарбы - самыя разнастайныя формы правядзення заняткаў былі прапанаваны ўдзельнікам тыдня.

А сярод лепшых прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры аказаліся вучні 5-га класа, якія падрыхтавалі паэтычную панараму "Гімн роднай мове". 

Вучні 6-х, 8-га класаў прынялі ўдзел у арт-праекце "Маё любімае беларускае слова".

   А сямікласнікі парадавалі выпускам насценных лінгвістычных газет "Мова займальная і цікавая". 

     На працягу тыдня ў школе ладзіліся літаратурныя імпрэзы, лексічныя марафоны, турніры знаўцаў. На перапынках гучалі сучасныя беларускія песні. У конкурсе "Буслік" прынялі ўдзел 34 вучні.

Вучні старэйшых класаў прадставілі рэфераты па творчасці класікаў-юбіляраў бягучага года.  А для пачаткоўцаў працаваў відэазал "Мульцікі па-беларуску!" 

Дзякуем за ўдзел! Няхай і надалей пашыраецца кола пазнаваўчай і творчай дзейнасці па авалодванні роднай мовай!

Больш фота ў альбоме "Тыдзень роднай мовы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.