Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Тыдзень беларускага пісьменства

Дата: 28 августа 2015 в 21:46, Обновлено 17 августа 2016 в 13:47
Дзень беларускай пісьменнасціДзень беларускай пісьменнасці

Першыя кнігі, як вядома, былі рукапіснымі, і іх стварэнне лічылася справай важнай і адказнай. Старажытнарускі пісец выконваў свае абавязкі рупліва, імкнуўся пісаць хораша і пераборліва. Са стараннем выводзіўся першы радок ці пачатковая літара кожнай часткі, якая ўпрыгожвалася арнаментам і ўзорамі. Каб зрабіць кнігу больш прывабнай, пісец ці адмысловы малявальшчык рабіў прыгожыя застаўкі і мініяцюры, мудрагелістым вязьмом пісаў загаловак і асобныя часткі. Асоба ўпрыгожвалася вокладка. Драўляныя крышкі абцягваліся скурай, парчой ці аксамітам з узорыстым цісненнем.

У Беларусі рукапісныя выданні з’явіліся ў XI і існавалі да XIX стагоддзя. Пераважная большасць з іх — рэлігійнага ўтрымання. Сярод кніг, якія захаваліся, ёсць і шэдэўры, і прасценькія выданні. Бо перапісчыкамі на Белай Русі былі людзі рознага сацыяльнага паходжання — ад князёўны Еўфрасінні Полацкай да простага гараджаніна з Гальшан — Марціна. І часта ў канцы кнігі можна было знайсці прыпіску накшталт зробленай у «Пралогу» XVI стагоддзі з Наваградка: «…аще будем где описалися своим неразумением или неучением грамоты просто ж нас простите, а не клените…». Да XVI стагоддзя тэкст не падзялялі на словы, не ставілі знакаў прыпынку.
Мастацкае ўпрыгожванне рукапіснай кнігі залежала ад яе прыналежнасці. Раскошна, як і на Русі, пісаліся набажэнскія кнігі — з застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і ілюстрацыямі.

Задума свята з'явілася ў Міністэрстве культуры Беларусі і друку пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з'явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўлена ў першую нядзелю верасня.

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках:

Дзень беларускай пісьменнасці праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
У аснову канцэпцыі свята пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, таму кожны Дзень беларускай пісьменнасці пакідае знакі павагі да людзей, якія сваім служэннем Айчыне адзначаны ў гістарычнай памяці народа.
Значыма, што Дзень беларускай пісьменнасці праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сапраўднае і будучае. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы пройдуць на Гомельшчыне, у горадзе Рагачове, 4 верасня.

 

    

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.