Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Мова родная, ты сэрцу мілая...

Дата: 28 апреля 2015 в 16:26, Обновлено 28 ноября 2016 в 09:23

Мова родная, ты сэрцу мілая...

 

 

 

Найлягчэй за ўсе пазнаць чалавека па яго мове.  Мова злучае людзей у адзін народ. Народ і мову нельга уявіць адно без другога.  І нашая беларуская мова злучае больш за 15 мільёнаў беларусаў у адзін народ.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць куль­турай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.

Легенда пра ГожуЛегенда пра Гожу Некалі, даўным-даўно, у гэтай святой мясціне быў надзіва прыгожы і чысты бярозавы лес. Як зірнеш у гару – шапка долу,Ю такія высокія дрэвы раслі. Пагойдваліся сабе пад ветрыкам, шапталі пра нешта адвечнае, толькі ім зразумела. Птушкі спявалі – заліваліся, звяры бегалі. Жыві ды жыццю радуйся. Але доўгі час людзі чамусьці абміналі гэты куточак. Чаму? Цяжка сказаць. Можа, убаку ён быў ад шляхоў падпрожных, можа яшчэ чаму. 

Там, дзе зараз самы цэнтр вёскі, некалі білі крыніцы. І столькі іх было, што магло падацца, нібыта зямля ўся пабіта на дзіркі і праз іх выцякае на паверхню чысцюткая , нібы слязіна, вада. Птушкі прыляталі сюда здалёка. Пазней людзі сталі сцвярджаць, што гэта былі хворыя птушкі, якія аднекуль усё ж даведаліся пра гаючасць той вады. Відаць, дапамагала вадзіца, бо птушак станавілася ўсё болей і болей. Цікава толькі, хто ім паведамляў пра гэта, ці ўсё ж ёсць нейкая мова, якой валодаюць і птушкі?..

Так не год, не два працягвалася, а можа, стагоддзяў некалькі. Слава ішла пра мясціну, але па-ранейшаму ніхто не ішоў сюды жыць.

Аднаго разу аднекуль здалёка па мясцовай дарозе крочыў стары сляпы жабрак з хлопчыкам-павадыром. Удваіх было значна прасцей супрацьстаяць бязлітасным абставінам, ды і падавалі жабраку-сляпцу значна болей, чымзвычайным старцам ці падарожнікам. Шкадавалі яго не толькі таму, што ён жабрак, але і таму, што яму Бог зроку не даў, што жыве чалавек на зямлі, а ніколі сонейка не бачыў, адчуваў толькі на сабе ягонае цяпло.

Ідуць яны сабе, ідуць, усё далей і далей прабіраюцца. Сляпы гаворыць, звяртаючыся да хлопчыка:

- Сымонка, а ці далёка нам яшчэ ісці да таго месца, дзе людзі жывуць?

- Ой, дзеду, далёка. Не бачу я зараз навокал ні дыму ніякага, ні будынкаў гаспадарчых, ні простых хацін. Здаецца, збіліся мы з дарогі. Тут я не ббыў ніколі і таму не ведаю, як і выб’емся на стары шлях...

- Не перажывай, хлапчынка. Не перажывай. Калі ёсць сцяжынка пад нагамі, то яна абавязкова нас на людзей выведзе. Пачакаць толькі трэба, не адчайвацца, бо адчай – гэта самая што ні ёсць адмоўная справа. Хлеб у нас у торбачцы, у мяне за спіною, вадзіцы чыстай знойдзем, пасядзім, падсілкуемся ды далей пойдзем. Так і да людзей выйдзем. Не ўпершыню мне такое, Сымонка, і ніколі я не адчайваўся. А тут жа яшчэ надвор’е нам спрыяе: сонца прыгравае, птушкі спяваюць.

Ды я, дзеду не перажываю, толькі нешта маркотна на душы стала. Бацькі-нябошчыкі згадаліся, сястрычкі, нібы жывыя, перад вачыма стаяць, чую нейкі голас, які кліча мяне вярнуцца...

- Супакойся, Сымонка, супакойся, і ўсё у нас стане на месца.

Падышлі яны яшчэ крыху і кажа хлапчынка:

- Дзеду, а можа, далей не пойдзем... Я тут паглядзеў адну мясцінку...

- А вадзічка ёсць? І ці суха?

- Што суха, то суха, бо навокал бярэзінкі маладыя, гонкія уверх цягнуцца, а крыху далей старыя бярозы узвышаюцца. Пройдзем яшчэ крыху, і я пабачу, ці ёсць якая крынічка.

-  Добра, хлопчыку, добра...

Паставіў дзеда Сымонка ля бярозкі, а сам пабег крыху уперад паглядзець, ці ёсць дзе паблізу чыстая вадзіца, каб напіцца, перакусіць ды потым і пераначаваць тут.

Неўзабаве пачуўся яго тоненькі галасок:

-  Ёсць, ёсць дзеду! Ды не адна крынічка, не адна, а мноства. Так і гуркочуць, так і гамоняць. Падалося мне, што нехта пазбіраў іх у адно месца.

-  То вядзі і мяне туды. Адпачнем, падсілкуемся ды да ночы рыхтавацца будзем.

Селі яны, вады напіліся, перакусілі і давай гамоніць. Заўсёды так рабілі. Любіў хлопчык слухаць, калі стары жабрак яму пра усялякія здарэнні распавядаў. Ведаў ён гісторый ды павер’яў мноства. Сымонка слухаў і толькі зрэдку задаваў пытанні, а сляпы гаварыў і гаварыў, нібы заведзены. Потым нечакана запытаўся:

-  Сымонка, ты што, плачаш?

- Так, плачу, дзеду, бо не магу стрымацца. Нешта на мяне найшло. Родныя мрояцца, дамоў хочацца...

- Каб можна было табе дамоў вярнуцца, ці ж я супрацівіўся б? Але ж ты ведаеш, што ў цябе там нікога ў жывых няма, а хата ці згарэла, ці ў зямлю урасла... Гэта з аднаго боку. А з другога – ці выжывеш ты, унучак, там адзін? Дзе ж гэта бачыў, каб такі маленькі ды адзін быў? Шкада мне цябе, хлапчынка, ой як шкада, бо акрамя цябе і ў мяне нікога няма ва ўсім белым свеце...

- Ніколі такога не здаралася, а тут нібы на плечы нешта навалілася, сядзіць і дзяўбе: вярніся, вярніся, вярніся... Не ведаю, што гэта можа і быць...

- Прадчуванні усялякія, Сымонка, у жыцці здараюцца. І са мной такое было, і іншыя расказвалі. Шгаварылі, што перад нейкімі важнымі жыццёвымі падзеямі абавязкова былі вяшчунскія сны. Нібы нехта за руку вёў ці клікаў за сабой і адводзіў ад бяды, бо на тым месцы, дзе толькі што той чалавек быў, ці камень вялізны падаў, ці дрэва рушылася, ці страла вогненая, знеба Перуном пушчаная, упівалася. Але ж гэта крыху паздней было...

- Вось і у мяне прадчуванне, што нешта павінна здарыцца...

- Ведаеш што, Сымонка, давай лепей спаць класціся. Раней прачнемся, паглядзім. Дасць Бог дзень – дасць нам і ежы. Хвалявацца зараз асабліва няма чаго: да зімы далёка. Да дажджу высока... Спі, мой хлопчык, а я ля цябе пасяджу, потым і я завалюся. Спі.

Сымонка лёг ля старога і адразу заснуў небарака, ці то здарожыўся, ці так наперажываўся.

Стары жабрак трохі пасядзеў побач, а потым таксама прылёг на світку, павярнуўся пару разоў і заснуў.

Прачнуўся дзед ад таго, што яму падалося, што ўжо прыспеў час выбірацца уў дарогу. Правёў рукой ля сябе, не знайшоў сымона і давай клікаць:

- Сымонка! Сымонка, дзе ты?! Адгукніся!

Але ціха было навокал, адно толькі – шумелі верхавіны бяроз ды гаманіла пра нешта вада ў ручаінках ды крынічках. Заплакаў стары жабрак:

- І гэты ад мяне уцёк... Як жа мне цяпер аднаму быць? Хіба што сядзець на гэтым месцы і смерці сваёй чакаць... Я ж самастойна і пару крокаў не прайду.

Плача жабрак, горкімі слязьмі заліваецца, а потым устаў і на слых пайшоў да крынічкі, якая заклікальна звінела вадой. Набраў мвадзіцы ў далоні і ўмыўся. І здарылася дзіва – не паспеў выцерці тывар, як стаў відушчым.

- Божа! Дык вада ж гэтая цудадзейная! Яна ж цудадзейная!

Стары гатовы быў скакаць ад радасці, забыўся і на сваё адзіноцтва. Азірнуўся навокал і вымавіў:

- А як жа тут Гожа! Ой як Гожа! (Гэта значыць - прыгожа). Так там і стаў жыць, і вёска наша пайшла з такой назвай.

 

Зварот

Заблытаўся вецер у пялёстках валошак,

Крануў цішыню драўлянай царквы…

Вёска над Нёмнам, славутая Гожа,

Дазвольце да Вас звярнуцца на “Вы”?

 

Дазвольце прайсціся па вулках і скверах,

Крок прыпыніць ля Вашых святынь,

Душой дакрануцца, адчуць поўным сэрцам

Стагоддзяў гісторыі ціхую плынь.

 

Вы мне пакажыце дзядзінец прасторны,

Што продкі абралі пад гарадзень,

На мысе высокім пад небам зорным

Дрыгавічоў, валынян ці не мроіцца цень?

 

Аблогі крыжацкія помняць дубровы,

Памяць на камнях расою крывіць.

Тут род Сільвястровічаў (род ганаровы!)

Ля сцен касцельных сном волата спіць.

 

Княства Вялікае, Рэч Паспаліта,

Люд просты, што сеяў хлеб на раллі,

Князі, каралі, іх дружыны і світы

Стваралі, тварылі лёс Гожскай зямлі!..

 

Даносілі Нёмна хвалі з Гародні,

Як узрастаў Максіма “Вянок”,

Як Цётка спявала смела і годна,

Пісала Ажэшка, Мацей Бурачок.

 

З братамі мужна Кастусь Каліноўскі

Зваў з пут да свабоды просты народ,

І не ўдалося фашысцкім ордам

Звесці са свету славянскі наш род.

 

Угледзьцеся пільна ў храма абрысы,

Бачыце там, пад купалам цень?

У промнях сонца з залатым крыжам

Святога Губерта імчыцца алень!

 

…Вецер   стаіўся ў сховах стагоддзяў,

Пільнуе ціш святую святых.

Вёска над Нёмнам, славутая Гожа,

Дазвольце да Вас звяртацца на “Вы”!

Дзіяна Галавач                                       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.